Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект аб альтэрнатыўнай службе

Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект аб альтэрнатыўнай службе.

Падставай для праходжання альтэрнатыўнай службы стануць рэлігійныя перакананні. Тэрмін праходжання альтэрнатыўнай службы для грамадзян, якія не маюць вышэйшай адукацыі, складзе 36 месяцаў, якія маюць вышэйшую адукацыю – 24. Для звычайных вайскоўцаў гэтыя тэрміны складаюць 12 і 18 месяцаў адпаведна і гэта галоўнае, чаму ў кампаніі «За альтэрнатыўную службу» законам не задаволены, кажа яе каардынатар Яўген Асіеўскі.

Яўген Асіеўскі

— Першае: тэрмін значна вышэй службы тэрміновай. Другое: трэба будзе давесці рэлігійныя перакананні, бо толькі рэлігійныя перакананні могуць быць падставай для альтэрнатыўнай службы. Трэцяе: той, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, выведзеныя з-пад дзеяння Працоўнага Кодэксу – не мае права на забастоўкі.

На альтэрнатыўную службу могуць накіроўвацца грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якiя падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, прыгодныя па стану здароўя i фiзiчнаму развiццю да праходжання вайсковай службы, якія асабіста напісалі заяву аб тым, што прыняцце вайсковай прысягі і нашэнне зброі супярэчаць іх рэлігійным перакананням.

Беларускае Радыё Рацыя.